ЗНАЎЦЫ РОДНАЙ МОВЫ

З 19 па 23 верасня  ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж”  прайшоў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне,  мая родная мова!”.  На ўзроўні  ПТА праведзена  шмат цікавых  і пазнавальных мерапрыемстваў: інтэлектуальныя гульні “Адзін супроць усіх”,  “Свая гульня”, “Знаўцы роднай мовы”. Заключным этапам стала прэзентацыя газет, выкананых навучэнцамі з вялікай пашанай і любоўю да роднай мовы.