ЗАЎСЁДЫ Ў СЭРЦЫ

На  гэтым тыдні ўся рэспубліка шырока святкуе 90 год з дня нараджэння вялікай зоркі беларускай літаратуры – Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся ён 26 лістапада 1930 года ў Оршы, таму навучэнцы нашага каледжа не маглі  застацца раўнадушнымі да гэтай значай падзеі.

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў беларускай мовыі літаратуры Буланок Раісы Сямёнаўны і Венжык Святланы Аляксандраўны былі праведзены літаратурная вечарына “Быў. Ёсць. Буду” (п.Высокае) і літаратурна-музычная кампазіцыя «І не знікаць Паэтам вечна» (аг.Смальяны), прысвечаныя дню нараджэння слыннага земляка.   

Асноўнымі задачамі мерапрыемстваў сталі выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі,  любові  і павагі да Беларусі ўвогуле  і да малой радзімы ў прыватнасці.   

Спадзяемся, што кожны беларус прыгадае любімыя радкі з твораў лірыкі, прозы або драматургіі У.С.Караткевіча, і яго спадчына была, ёсць і будзе заўсёды ў сэрцы чытача.

Previous Article
Next Article