ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!

У рамках тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!» ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж” (узровень ССА) праведена некалькі цікавых мерапрыемстваў. Сярод іх – невялікі флэшмоб з любімымі вершамі на роднай мове “Загуло паводкаю, паплыло, як вецер, слова беларускае па вялікім свеце…”.

Але найбольшую цікавасць у першакурснікаў выклікаў конкурс “Родная Мова”, дзе трэба было прадэманстраваць і добрае веданне лексікі, і павагу да роднай мовы, і кемлівасць і хуткасць у адказах.  Мноства навучэнцаў паказалі сябе з лепшага боку, а выйгралі навучэнцы групы 23 Малькова Ульяна і Бабахін Раман. Дарэчы, Раман на ўласным прыкладзе паказаў, што нават з’яўляючыся грамадзянінам іншай краіны, трэба добра ведаць і шанаваць мову той мясціны, дзе ты жывеш.

Previous Article
Next Article