МІЖНАРОДНЫ ПЛЕНЭР

У Аршанскім раёне прайшлоў Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які сабраў майстроў-керамістаў з усёй Рэспублікі Беларусь і ўдзельнікаў з Расійскай Федэрацыі.

Першы дзень пленэру быў адзначаны ўрачыстам адкрыццём і цудоўным надвор’ем, што дазволіла майстрам атрымаць асалоду ад наведвання славутасцяў Аршаншчыны, якія знаходзяцца ў аграгарадку Смальяны: замак «Белы Ковель», касцёл Святой Дзевы Марыі, капліца-пахавальня рода Сямёнавых і інш.

На працягу наступных трох дзён  атхнёныя майстры працавалі над стварэннем арыгінальных вырабаў з гліны, адкрывалі сакрэты свайго рамяства і дэманстравалі майстар-класы па традыцыйных спосабах апрацоўкі гліны.

Previous Article
Next Article