Я ВЕДАЮ
Напярэдадні Дня роднай мовы ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж” бібліятэкарам Гаранец Т.І. сумесна з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Венжык С.А. праведзены творчы дыктант паводле верша Г.Бураўкіна «Я ведаю..», пазааўдыторнае мерапрыемства “Ведай роднае, сваё”.
Задачай турніру знаўцаў стала стварэнне ўмоў для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў, развіццё аналітычнага мыслення, выхаванне патрыятызму, павагі да роднай мовы. Лепш за іншых паказалі сябе навучэнцы 52 групы, а трапныя адказы Сняжаны Каптур прыводзілі прысутных у захапленне.
24 лютага праведена віктарына “Народы Беларусі», дзе навучэнцы прадэманстравалі не толькі добрае веданне сваёй мовы і гісторыі, але і высокую эрудыцыю, а таксама шанаванне гісторыі іншых народаў. Складаныя заданні лепш за ўсіх выканалі навучэнцы 53 групы, а Арцём Шакавец прадэманстраваў 20 сваім супернікам, што пры жаданні можна ведаць амаль усё.


