«Багата, родная ты мова!»

21 лютага ў каледжы адбылося святкаванне Дня роднай мовы. Навучэнцы і працоўны калектыў  каледжа актыўна прынялі ўдзел у мерапрыемствах.  Удзельнікі свята  прадэманстравалі свае веды роднай мовы: адказвалі на пытанні віктарыны; рабілі пераклад з рускай мовы на беларускую, нагадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы пра мову на памяць. Навучэнцы напісалі Рэспубліканскі дыктант “Памяць і гонар” па беларускай мове, прымеркаваны да дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На перапынках у каледжы гучалі песні пра Беларусь на роднай мове.

Previous Article
Next ArticleШАГ 22.02.2024