Гульня-віктарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

15 лістапада падчас дэкады прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента ў каледжы прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.     Спаборнічалі  тры  каманды: “Празаікі”, “Лірыкі” і “ Драматургі”. Навучэнцы пералічвалі творы знакамітага земляка,  прыгадвалі герояў твораў Караткевіча па апісанні, успаміналі звесткі з біяграфіі пісьменніка, называлі свае любімыя творы. Перамогу атрымала каманда “Празаікі”. Найбольш актыўнымі былі Гарбуз Вераніка і Марач Вераніка (242 група),  Станкевіч Уладзіслаў і Вярбіцкі Валерый ( 244 група). Функцыі журы выконвалі самыя адказныя навучэнцы: Сташэвіч Ілья(242 група) і Мільто Арцём (246група).

У ходзе мерапрыемства адбылася дэманстрацыя прыгажосці і сілы роднай мовы,  фарміраванне  павагі да яе і культурнай літаратурнай спадчыны беларускага народа. Праз аналіз твораў і біяграфіі пісьменніка навучэнцы імкнуліся зразумець сэнс жыцця, аргументаваць сваю пазіцыю, быць адказнымі за агульную справу.           Мерапрыемства паказала, што літаратура – не нешта далёкае і сумнае, а жывая частка агульнакультурнай прасторы, да якой можна і трэба мець дачыненне.

Previous Article
Next Article