Гульня на роднай мове
9 снежня ў каледжы стартавала дэкада вучэбных прадметаў агульнаадукацыйнага кампанента. Першае мерапрыемства дэкады было прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. У інтэлектуальнай гульні “Сваімі словамі” прымалі ўдзел навучэнцы 1 і 2 курсаў, якія перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую; тлумачылі сэнс “хітрых” беларускіх слоў і выбіралі з чатырох варыянтаў адзін правільны; вызначалі правільнае тлумачэнне фразеалагічных выразаў; апісвалі прадмет па-беларуску, не называючы яго, каб партнёр здагадаўся, пра што ідзе гаворка; прыгадвалі аўтараў літаратурных твораў.
Найбольш актыўнымі былі навучэнцы 243 групы:Сідаровіч Мікіта, Чарняўскі Іван, Грыбкоў Аляксандр, Валянцін і Руслан Рашчынскія, Загарэльскі Уладзіслаў, Папоў Арцём, Платонаў Дзяніс, Шорнікаў Кірыл і дзяўчаты з 242 групы Валасач Лізавета, Гулідзіна Амелія, Міхнёнак Марыя. І хоць не на ўсе пытанні навучэнцы ведалі дакладныя адказы, але яны засталіся ўпэўнены ў тым, што ведаць сваю родную мову неабходна, бо гэта каштоўнасць, якая звязвае народ, перадае традыцыі і веды народа, служыць мастом паміж былым, сучасным і будучыняй.


