ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж” выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Венжык С.А. сумесна з бліятэкарам Гаранец Т.І. праведзена пазааўдыторнае мерапрыемства “Гучыць родная мова”.
Мэта мерапрыемства: павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы. Задачы: стварыць умовы для фарміравання лінгвакультуралагічнай, камунікатыўнай кампетэнцый навучэнцаў; садзейнічаць развіццю аналітычнага мыслення, групавой самаарганізацыі, творчых здольнасцяў; спрыяць выхаванню патрыятызму, павагі да роднай мовы.
Усе жадаючыя першакурснікі змаглі далучыцца да роднай мовы і прайсці разнастайныя выпрабаванні турніру знаўцаў на прыпынках “Размінка”, “Родная мова”, “Папацей, грамацей!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Народная мудрасць”, “Пазнай мяне”,“Інтэрактыўная гульня”. У выніку лепшае веданне роднай мовы паказалі навучэнцы 33 і 34 груп.
Цудоўнымі дапаўненнямі да спаборніцтваў сталі літаратурна-музычныя нумары і гульня з гледачамі.