Дзень роднай мовы
19 лютага ў інтэрнаце каледжа прайшоў квэст – маршрут “Знаўцы роднай мовы. “ Мэта гульні: выхаванне любові і глыбокай павагі да роднай мовы і Бацькаўшчыны.
Спаборнічалі хлопцы і дзяўчаты. Яны адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванкі і шарады, гулялі ў перакладчыкаў і адгадвалі беларускія народныя мелодыі. Закончыўся маршрут фізкультхвілінкай, дзе з дапамогай мімікі і жэстаў трэба было паказаць фразеалагізмы. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прайшлі ўсе маршруты і паразмаўлялі на нашай роднай мове.






