ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж” выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Венжык С.А. сумесна з педагогам-арганізатарам Юрчанка І.А. праведзена пазааўдыторнае мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай…”
Мэта мерапрыемства — павышэнне матывацыі да вывучэння і ўжывання беларускай мовы. Задачы мерапрыемства былі комплекныя: абуджэнне павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў; развіццё сродкамі мовы і музыкі інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэнца; выхаванне павагі да ўсяго роднага.



