Тыдзень роднай мовы

З 16 па 20 лютага ў каледжы адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Навучэнцы і педагогі каледжа яшчэ раз падкрэслілі значнасць усяго роднага, успомнілі свае першыя словы, сказаныя на мове бацькоў, адчулі пачуццё гонару за свой народ, які  стварыў такую цудоўную, змястоўную і мілагучную мову.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх трох курсаў. Найбольш актыўнымі былі Мільто Арцем (246 гр.), Марач Насця (246 гр.). Міклашэўскі Марат (248 гр.), Катановіч Васіль (247 гр.), Шорнікаў Кірыл        (243 гр.), Загарэльскі Уладзіслаў ( 243 гр.)

Завяршыўся тыдзень напісаннем рэспубліканскага дыктанта “Беларускія жанчыны”.

Previous Article
Next Article