Адкрыты ўрок па беларускай мове

28 мая 2024 года ў групе №238 прайшоў адкрыты ўрок па беларускай мове па методыцы “перакуленага класа”. Навучэнцы  паўтарылі  марфалагічныя прыметы дзеяслова, пазнаёміліся з  асаблівасцямі ўжывання асабовых канчаткаў дзеясловаў, навучыліся адрозніваць  канчаткі дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу. На ўроку выкладчыкам Буланок Р.С. выкарыстоўваліся  разнастайныя формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў і метады навучання, у прыватнасці метад “актыўнай адзнакі”. Праз дыдактычны матэрыял урока  выхоўвалася павага да сямейных традыцый, любоў да роднага краю.

Previous Article
Next Article