«Багата, родная ты мова!»
21 лютага ў каледжы адбылося святкаванне Дня роднай мовы. Навучэнцы і працоўны калектыў каледжа актыўна прынялі ўдзел у мерапрыемствах. Удзельнікі свята прадэманстравалі свае веды роднай мовы: адказвалі на пытанні віктарыны; рабілі пераклад з рускай мовы на беларускую, нагадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы пра мову на памяць. Навучэнцы напісалі Рэспубліканскі дыктант “Памяць і гонар” па беларускай мове, прымеркаваны да дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На перапынках у каледжы гучалі песні пра Беларусь на роднай мове.