Дзень роднай мовы

21 лютага ў каледжы святкавалі “Дзень роднай мовы”. У мерапрыемствах удзельнічалі не толькі навучэнцы, але і работнікі каледжа: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, працягвалі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Усе ўдзельнікі свята не толькі паказалі добрыя веды роднай мовы, пазнаёміліся з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра мову, але і даведаліся з “невычэрпнай крыніцы” роднай мовы шмат цікавага і пазнавальнага.

Previous Article
Next Article