ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, якому ва ўстанове адукацыі “Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж” было прысвечана адразу некалькі мерапрыемстваў, цэнтрам якіх сталі бібліятэкі.

У бібліятэцы (п.Высокае) адбылася гульня “Сваімі словамі”, якую падрыхтавала бібліятэкар Чаплюк Г.І., а ў аг. Смальяны бібліятэкар Гаранец Т.І. і выкладчык Венжык С.А. правялі білінгвістычны занятак пад назвай “У роднай мовы роднае карэнне” з шэрагам спаборніцтваў, які завяршыўся напісаннем агульнай дыктоўкі. Заданні з задавальненнем выконвалі не толькі навучэнцы, многія з якіх адкрыліся з нечаканага боку, але і працаўнікі каледжа. Сярод навучэнцаў лепшае напісанне дыктоўкі паказала Трусава Аляксандра, а сярод працаўнікоў – Таіса Іванаўна Гаранец.

Previous Article
Next Article